Ліянэль Месі мае намер перагледзець умовы свайго кантракту з футбольнай «Барселонай» пасля пераходу ў гэты клуб Неймара.

Аргенцінскі футбаліст застаўся незадаволены тым фактам, што бразільскі пачатковец стаў самым высокааплатным футбалістам каталонскай каманды.

На наступным тыдні бацька Месі плануе сустрэцца з прэзідэнтам сіне-гранатавых Сандра Роселем і абмеркаваць магчымае павелічэнне акладу сына.

Нагадаем, што раней Ліянэль падпісаў з «Барселонай» новы кантракт, разлічаны да 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?