У Стакгольме ва ўзросце 73 гадоў памёр курдскі паэт Шэрка Бекас.

Шэрка Бекас родам з горада Сулейманія ў іракскім Курдыстане. З ранніх гадоў ён браў удзел у вызваленчым руху курдаў, працаваў на радыёстанцыі «Голас Курдыстана».

У 80-х гадах пад ціскам рэжыму Садама Хусэйна быў вымушаны эміграваць у Швецыю. У 1992 годзе вярнуўся ў Ірак і стаў міністрам культуры курдскага рэгіёна.

Творы Шэрка Бекаса, уключаючы паэму «Ліст Богу» аб газавай атацы урадавых войскаў Ірака на курдскую вёску Халабджы ў 1988 г., перакладзеныя на многія мовы свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?