Следам за Белінвестбанкам найбуйнейшы банк краіны Беларусбанк спыніў прыём заяў ахвотных атрымаць льготныя крэдыты пад 14% і 16%. Цяпер кліентам банка даступныя толькі тры крэдыты на жыллё, адзін з якіх — пад 12% гадавых для шматдзетных сем’яў.

«Мы прыпынілі прыём дакументаў на нявызначаны тэрмін, — растлумачылі ў Беларусбанку. — Гэта звязана з коштам рэсурсаў: мы прыцягваем сродкі пад 35%, а выдаем пад 16%, пагадзіцеся, гэта не лагічна. Але тыя, хто паспеў заключыць дамову да 2 жніўня, пракрэдытуецца ў поўным аб’ёме.

Зараз Беларусбанк прапануе тры крэдыты.
Першы — пад 12% для шматдзетных сем’яў, прычым толькі тым «чаргавікам», у якіх даход на кожнага члена сям’і не перавышае 4,788 млн рублёў у месяц. Пры гэтым кошт квадратнага метра крэдытуецца зыходзячы з разліку 4,6 млн рублёў, незалежна ад таго, колькі каштуе «квадрат» на самай справе.
Тым, хто не трапляе пад катэгорыю «шматдзетныя», але мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, Беларусбанк прапаноўвае крэдыт на наступных умовах — стаўка рэфінансавання, якая цяпер складае 23,5%, плюс 2 працэнтныя пункты на тэрмін да 20 гадоў.
Памер крэдыту можа пакрыць да 75% кошту жылля.

Тыя, хто не мае патрэбы, могуць узяць крэдыт на тэрмін да 15 гадоў на ўмовах СР + 5 п.п.

Нагадаем, Белінвестбанк наогул не прымае заяўкі на крэдыты на жыллё, а Белаграпрамбанк выдае грошы шматдзетным пад 12% і нешматдзетным пад 14%, але з агаворкай — будавацца і жыць трэба ў сельскай мясцовасці.
Іншыя катэгорыі могуць прэтэндаваць на крэдыт пад 28,5% гадавых (СР +5 п.п.).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?