Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы для фінансавання навуковай сферы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытанню развіцця навуковай сферы Беларусі.

«Навуковая супольнасць разам з дзяржаўнымі служачымі пастаянна скардзіцца на недахоп фінансавання навуковай сферы. Так, навукаёмістасць ВУП у нас у разы ніжэйшая ў параўнанні з тэхналагічна развітымі краінамі. Але калі вы сцвярджаеце, што наша навука павярнулася тварам да практыкі, то чаму толькі дзяржава плаціць і павінна плаціць за распрацоўкі вучоных? А вытворчыя, камерцыйныя прадпрыемствы?» — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што неабходна мэтанакіравана выкарыстоўваць інструмент дзяржаўнага заказу ў стратэгічна важных для краіны сферах, а на іншыя напрамкі даследаванняў больш актыўна прыцягваць пазабюджэтныя крыніцы.

«Плаціць шалёныя грошы мы з 1 студзеня нікому не будзем, у тым ліку і вучоным.

А вучоным, перш за ўсё, бо вучоныя — разумныя людзі, павінны зарабіць і сабе, і дзяржаве», — адзначыў ён.
«Таму навошта ж мы будзем выкідваць з бюджэту грошы, не атрымліваючы належнай аддачы, і ў той жа час будзем аддаваць апошнія грошы на прарыўныя напрамкі.
Там, дзе мы будзем бачыць і адчуваць, што мы атрымаем вынік, мы будзем адрываць ад усяго і вучоным аддаваць апошнія грошы, бо яны акупяцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Не было такога выпадку, каб навука не акуплялася. У савецкі час рубель дзесяць прыносіў, як прынята гаварыць», — дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што неабходна канчаткова вызначыцца з лёсам фундаментальнай навукі.
«У нас не такая вялікая і багатая краіна, каб развіваць шырокі спектр такіх даследаванняў. І пытанне, напэўна, нават не ў гэтым. Пытанне ў тым, наколькі яны патрэбныя нам, гэтыя фундаментальныя даследаванні, і наколькі мы будзем паспяховыя, займаючыся тымі ці іншымі фундаментальнымі напрамкамі.
Я гляджу на гэта прагматычна, каб не выкінуць грошы на вецер.
Лепш мы патрацім грошы на некалькі прарыўных напрамкаў, скажам, будучага 6-га тэхналагічнага ўкладу, а таксама будзем далей развіваць тыя напрамкі, дзе ў Беларусі склаліся сусветныя навуковыя школы, напрыклад, оптыка, лазерная фізіка, цеплафізіка, біяарганічная хімія і матэрыялазнаўства, як фундамент для развіцця прыкладных даследаванняў і вышэйшай адукацыі», — сказаў ён.

«Пытанне яшчэ ў тым, калі гэта не трэба краіне і перспектывы не бачыцца, але вы бачыце, гэта заўтра можна прадаць, — калі ласка, займайцеся.

Дамаўляйцеся з Кітаем, Расіяй, Амерыкай — кім хочаце. Няхай яны фінансуюць вас, а яны з задавальненнем будуць фінансаваць, калі будуць бачыць, што заўтра будзе нармальны прадукт», — адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прагматычным павінен стаць падыход і да ўдзелу беларускіх вучоных у такіх буйных міжнародных праектах, як вывучэнне касмічнай прасторы, работа Вялікага адроннага калайдара.

Такія праекты павінны не толькі задавальняць навуковы інтарэс, але і станавіцца стымулам для развіцця ў Беларусі высокатэхналагічных вытворчасцей. «Але ў гэтым мы павінны прымаць удзел толькі на аснове глыбокага прагматызму»,
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?