У Драгічыне пасажырскім дызель-цягніком Лунінец — Брэст смяротна траўмаваны 77-гадовы мужчына.

Гэта здарылася 5 жніўня каля 13.00 на чыгуначнай станцыі Драгічын.

Машыніст цягніка, заўважыўшы чалавека, які пераходзіў па пешаходным пераходзе чыгуначныя шляхі, падаваў гучныя папераджальныя сігналы, на якія той не рэагаваў.
Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць наезду не ўдалося. Мужчына загінуў на месцы. Ён жыў у вёсцы Перкавічы Драгічынскага раёна.

Праверку па гэтым факце праводзіць Драгічынскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?