У бліжэйшыя трое сутак ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балканскага паўвострава.
На большай частцы нашай краіны чакаецца гарачае надвор'е.

У сераду, 7 жніўня, пры невялікай воблачнасці будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +11 .. +17°С, па паўднёвым захадзе - да +19°С; максімальная днём - ад +26°С па паўночным усходзе да +33°С па паўднёвым захадзе.

У чацвер, 8 жніўня, па-ранейшаму суха. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +13 .. +18°С, па паўднёвым захадзе +19 .. +21°С, максімальная днём +28 .. +35°С.

У пятніцу, 9 жніўня, у полі павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не чакаецца, толькі ў дзённыя гадзіны пад уплывам франтальнага падзелу па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +16 .. +21°С, максімальная днём +29 .. +35°С, па захадзе +26 .. +28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?