Заўсёды лічылася, што паляпшэнню працаздольнасці мозгу найлепш спрыяюць лагічныя задачы ці гульні накшталт шахмат. Аднак амерыканскі вучоны Бары Камісарук прыйшоў да высновы, што ідэальнай разумовай трэніроўкай з'яўляецца сэксуальная разрадка, аргазм.

На думку даследчыка, у адрозненне ад разумовых галаваломак аргазм стымулюе не нейкую асобную вобласць мозгу, а мозг у цэлым. Таму такі від «мазгавога штурму» значна больш эфектыўны.

Апошнія 40 гадоў сваёй дзейнасці ва Універсітэце Рутгерс у Ньюарку, (штат Нью-Джэрсі, ЗША) навуковец прысвяціў даследаванню ўплыву сэксуальнага задавальнення на чалавека. На думку вучонага, аргазм пасля сэксу аказвае значна больш моцны ўплыў на працу мозгу, чым гульня ў шахматы або рашэнне лагічных задач.

Як тлумачыць Камісарук, гэта адбываецца з-за таго, што аргазм выклікае сур'ёзную актывізацыю кровазвароту, у выніку чаго мозг абмываецца адразу вялікай колькасцю крыві, узбагачанай пажыўнымі рэчывамі і кіслародам.

Акрамя таго, навуковец вынайшаў і абязбольвальны эфект ад аргазму. Бары Камісарук сцвярджае, што аргазм здольны прытупляць пачуццё трывогі, эмацыйнай прыгнечанасці, блакаваць болевыя адчуванні, а ў асобных выпадках нават пазбаўляе чалавека ад пэўных відаў залежнасці. Таму, лічыць ён, падрабязнае вывучэнне гэтага механізму магло б знайсці выратавальнае рашэнне ад наркаманіі і дэпрэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?