Вядучыя мінскія ВНУ абнародавалі новыя цэны на платнае навучанне ў 2013/2014 навучальным годзе. Нагадаем, раней Міністэрства адукацыі паведаміла, што плата на навучанне ў ВНУ з 1 верасня будзе павышана не больш чым на 20%.

Так, у Беларускім дзяржаўным універсітэце кошт навучання складзе ад 12 млн. 840 тыс. да 17 млн. 940 тыс. рублёў за год на дзённым аддзяленні і 5 млн. 940 тыс. — на завочным.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць першакурснікам ад 11 млн. 370 тыс. да 12 млн. рублёў, на завочным — ад 4,6 да 5,6 млн. рублёў.

Кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на дзённым аддзяленні складзе ад 14,2 да 14,5 млн. рублёў, на завочным — 4,75 млн. рублёў.

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце цана навучання для першкурснікаў складзе ад 15 млн. да 19 млн. 150 тыс. рублёў за год.

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць першакурснікам 15 млн. 320 тыс. рублёў, на завочным — ад 7 млн. 160 тыс. да 7 млн. 350 тыс. рублёў.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт паведамляе, што кошт навучання на дзённым аддзяленні для першакурснікаў складзе ад 13 млн. 335 тыс. да 15 млн. 360 тыс. рублёў, на завочным — ад 5,7 да 6,3 млн. рублёў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі навучанне будзе каштаваць ад 14 млн. 605 тыс. да 16 млн. 905 тыс. рублёў на дзённым аддзяленні, 5,4 млн. рублёў — на завочным.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за год навучання на дзённым аддзяленні першакурснікам давядзецца заплаціць 13 млн. 970 тыс. рублёў, на завочным — 4 млн. 530 тыс. рублёў.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў заявілі, што кошт навучання ў ВНУ сёлета не змяніўся і складае ад 11 да 16,5 млн. рублёў на дзённым аддзяленні і ад 4 млн. 150 тыс. да 6 млн. 460 тыс. рублёў — на завочным.

У прыватных ВНУ новыя цэны на навучанне крыху ніжэйшыя.
У Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць 10 млн. рублёў, на завочным — 4 млн. 250 тыс. рублёў, у "БІП — Інстытут правазнаўства": дзённае аддзяленне — ад 10,8 да 14,3 млн. рублёў, завочнае — ад 5,2 да 5,8 млн. рублёў, у Інстытуце сучасных ведаў імя А.М.Шырокава: дзённае — ад 13,8 да 16,2 млн. рублёў, завочнае — ад 6,2 да 7 млн. рублёў.

У 2012/2013 навучальным годзе кошт навучання на платных аддзяленнях не мяняўся. У 2011/2012 навучальным годзе навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах даражэла чатыры разы: 1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, у кастрычніку—лістападзе — на 25%, 1 лютага 2012 года — на 29%, 1 чэрвеня — на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?