Сёння ў Албаніі прайшоў матч у адказ 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж «Скендэрбеў» і «Шахцёрам» Караганда.
Албанцы перамаглі — 3:2, але ў наступны раўнд, плэй-оф кваліфікацыі, праходзіць «Шахцёр» — казахстанскі клуб тыдзень таму разграміў суперніка — 3:0.

Такім чынам карагандзінцы гарантавалі сабе месца як мінімум у групавым турніры Лігі Еўропы.

Нагадаем, што ў 2-м раўндзе «Шахцёр» двойчы перамог барысаўскі БАТЭ — 1:0, 1:0.

Калі «Шахцёр» пераможа ў плэй-оф, ён выступіць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Год таму там гуляў БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0