Юбілейным стаў артыкул «Хвастковая залоза», прысвечаны анатоміі птушак.

На сённяшні дзень раздзел Вікіпедыі на беларускай мове класічным правапісам займае 65-е месца з 286 у сусветным спісе.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004 года беларуская Вікіпедыя пісалася абодвума правапісамі. Але з 2007 года ўсе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі школьным правапісам.

З таго часу існуе беларуская Вікіпэдыя і беларуская Вікіпедыя. Апошняя пішацца школьным правапісам і мае на сённяшні дзень больш за 62 тысячы артыкулаў, займаючы 58-е месца.

А вось нашыя суседзі добра нас апярэдзілі:
расійскі раздзел мае больш за мільён артыкулаў і 8-е месца, польскі — 985 тысяч (9-е месца), украінскі — 457 тысяч (16-е месца), літоўскі — 160 тысяч (34-е месца), эстонскі — 114 тысяч (42-е месца). Крыху адстаюць ад нас толькі латышы, якія маюць 49 889 артыкулаў. Яны на 67-м радку.

Зрэшты, калі б беларуская Вікіпедыя была аб’яднаная, то, магчыма, ужо пераадолела б 100-тысячны рубеж, бо шмат якія артыкулы ў двух раздзелах энцыклапедыі не паўтараюцца.

У той жа час некаторыя ўдзельнікі працуюць адразу на дзве беларускія Вікіпедыі. Дарэчы, юбілейны артыкул Вікіпэдыі быў перароблены з ужо існуючага ў Вікіпедыі «Хвастцовая залоза». І стварыла яго актыўная ўдзельніца энцыклапедыі беларускім школьным правапісам, а таксама расійскага раздзелу пад нікам «Хомелка».

Wikipedia.org — вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у яе стварэнні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права. Можна пісаць новыя артыкулы, а можна папраўляць, дапаўняць ці рэдагаваць наяўныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?