Пяць прадпрыемстваў рэгіёна забяспечылі ў гэтым перыядзе амаль 38% усяго аб’ёму плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты. Услед за «Нёманам» у неафіцыйным рэйтынгу найбуйнейшых падаткаплатнікаў размясціліся Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод «Неманофф», «Гроднаэнерга», «Лідскае піва» і «Гроднааблгаз».

Чатыры з названых гродзенскіх прадпрыемстваў (за выключэннем «Лідскага піва») забяспечылі больш за палову паступленняў у казну горада Гродна — 53,2%.

Усяго, як паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, 30 бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў вобласці накіравалі ў кансалідаваны бюджэт 50,1% усіх паступленняў, або 2531,3 млрд рублёў. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года доля паступленняў ад бюджэтаўтваральных арганізацый у фармаванні бюджэту вобласці павялічылася на 7,9%, сума выплачаных плацяжоў узрасла на 906,8 млрд рублёў, тэмп росту ў супастаўных цэнах 155,8% — і гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?