Маладафронтавец Іван Шыла адказвае Юрыю Зісеру і Віктару Марціновічу.Я не кажу, што беларусы дзікія, але парог дакладна ніжэйшы, чым у суседніх палякаў.
Хаця, тут магу прывесці прыклад запоўненых польскіх цягнікоў у кірунку Катавіцаў. Была такая праблема пару гадоў таму. Дык скакалі, штурхаліся, бегалі, каб заняць месца. Бо інакш толькі стоячы і пяць гадзінаў язды.Ну і запомніўся добра чэмпіянат Еўропы па футболе. Глядзелі пачатак мы на вуліцы, сабралося там каля ста тысяч чалавек. Сталі ў чаргу за жэтонамі на піва. Арганізатары дакладна пралічыліся, кропак продажу не хапала.
Дык вось тое, што там адбывалася…
Гэта быў сапраўдны трэшачок. Добра, што не задавілі. І не толькі палякі там былі, але джэнтэльмены з Брытаніі, напрыклад, ды і прыстойныя немцы.Выстаялі хвілінаў сорак. І адправіліся жэтоны мяняць на піва. Там — горш. Палякі наогул напалі на шапік з алкаголем, самі налівалі піва, раскідвалі жэтоны ў натоўп. Піва мы так і не набылі, дарэчы. Проста сышлі, бо гэта было ўжо занадта.
Рыгор Астапеня не дасьць схлусіць.
Ну і пра польскі кірунак. Цягнік Берасце- Тэрэспаль так ездзіць столькі, колькі яго памятаю. Там скочуць, бегаюць і г.д.
Самому колькі разоў на год даводзіцца перасякаць там мяжу. Заходжу апошнім, не страшна.