Музыка

На «Бандэрштаце» выступіў берасцейскі гурт «Sciana»

На фестывалі ўкраінскага нацыянальнага духу «Бандэрштат», які прайшоў каля Луцку, выступіў берасцейскі гурт «Sciana».

Варта адзначыць, што прысутнасць беларускіх гуртоў на фестывалі ўжо стала традыцыйнай.

Удзельнікі гурта «Sciana» кажуць пра незвычайную атмасферу, якая пануе на фестывалі «Бандэрштат»:

— Мне здаецца, што было файна, бо я бачыў, як людзі адрываліся, выплёсквалі свае эмоцыі. Мне здаецца, што было вельмі крута, была ўзаемная сувязь.

У сваю чаргу, сябра аргкамітэта фестывалю Мая Масквіч зазначае, што «Бандэрштат» ужо выйшаў за межы звычайнага музычнага фестывалю, ён стаў пэўнай платформай для фармавання нацыянальнага самавыхавання ўкраінскай моладзі:

— «Бандэрштат» ужо не з’яўляецца звычайным фестывалем, бо з гэтага года ён ужо стаў грамадскай платформай для сустрэчаў усіх актывістаў. На «Бандэрштаце» прысутнічаюць усе, людзі могуць сустрэцца, паразмаўляць, а таксама ўсвядоміць, што адбываецца ва Украіне і што рабіць далей.

Калі ў мінулым годзе арганізатары яшчэ вагаліся над тым, ці праводзіць фестываль, то па выніках гэтага года аргкамітэт прыняў прынцыповае рашэнне адносна правядзення «Бандэрштата-2014» — ён дакладна адбудзецца.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі25

У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг1

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць