Афіша11

Запрашаем у навуковую вандроўку з Аляксеем Ластоўскім: Курапаты, Трасцянец, Хатынь

11 жніўня адбудзецца вандроўка з «Лятучым універсітэтам». Вядоўца – Аляксей Ластоўскі. Далучайцеся!

Нашая краіна напярэдадні Другой сусветнай вайны трапіла ў ціскі між Сталінам і Гітлерам і панесла вялізныя страты ад некалькіх хваляў сталінскіх рэпрэсій, ваенных падзеяў і нацысцкай акупацыі. Гэтыя часы трагічна адгукнуліся на лёсе практычна кожнай сям’і ў Беларусі.

І тут паўстае праблема правільных інтанацый аповеду пра гэты перыяд, дзе суадносіліся б асабістыя і калектыўныя ахвяры, павялічваецца патрэба ў адэкватнай перадачы гістарычнай памяці новым пакаленням. Вельмі важнае месца тут займаюць спецыяльна створаныя месцы памяці — месцы масавых знішчэнняў, якія ператвараюцца ў мемарыялы нацыянальнага значэння. Іх стварэнне цесна знітаванае з палітычнымі патрэбамі: мемарыял у вёсцы Хатынь падкрэсліваў ахвярнасць усяго беларускага народа і клаўся ў падмурак «партызанскай Беларусі».

Адкрыццё месца сталінскіх рэпрэсій пад Курапатамі стала сур’ёзным ударам па ўспрыняцці камуністычнай улады і ўзмацніла рух за незалежнасць краіны.

Мы прапануем вам удзел у экскурсіі з магчымасцю не толькі наведаць галоўныя месцы памяці, але і абмеркаваць прынцыпы і праблемы ўшанавання трагічных старонак гісторыі.

Як адбываецца выбар месца для мемарыялу? Чаму былы канцлагер у Трасцянцы застаецца на ўзбочыне ўшанавання ахвяр вайны? Як суадносіцца афіцыйная версія з гістарычнымі падзеямі? Ці адлюстроўваецца ў хатынскім мемарыяле сапраўдная гісторыя знішчэння гэтай вёскі? Хто мае права на ўшанаванне памяці ахвяраў масавых знішчэнняў? Чаму народны мемарыял Курапаты стаў месцам не аб’яднання беларусаў, а палітычнай канфрантацыі?

У канцы вандроўкі арганізатары абяцаюць прыемны сюрпрыз.

Расказваць нам будзе Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, выкладчык курса «Па-за гісторыяй: сучасныя міждысцыплінарныя падыходы ў вывучэнні мінулага» ў Лятучым універсітэце.

Дабрачынны ўнёсак — 170 тыс. рублёў.

Запіс і даведкі па тэлефоне: (029) 180-28-38 (Святлана).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка3

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек11

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць