Мусульмане святкуюць Ураза-байрам — першы дзень пасля заканчэння поста.
Гэта адно з галоўных святаў у ісламе. На ранішні намаз да Саборнай мячэці ў Маскве прыйшлі дзясяткі тысяч мусульманаў. Іх супольную малітву сфатаграфаваў блогер zyalt.
Ён адзначыў у сваім блогу ў Livejournal, што цяжка вызначыць дакладную колькасць людзей: «Усе вуліцы да гарызонту былі запоўненыя вернікамі. У нейкі момант адведзенае паліцыяй месца скончылася, і тыя, хто прыйшоў, пачалі сцяліць малітоўныя дыванкі ўжо за рамкамі і паліцэйскімі кардонамі сярод прыпаркаваных машын мясцовых жыхароў».
Каментары