Аляксандр Лукашэнка падтрымаў канцэпцыю развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў Мінскай вобласці. Гэта пытанне абмяркоўвалася 8 жніўня на рабочай сустрэчы прэзідэнта са старшынёй Мінаблвыканкама Барысам Батурам.

Лукашэнка праінфармавалі аб развіцці інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёну краіны і ўнеслі шэраг прапаноў па рэалізацыі асобных інвестпраектаў. Падтрымаўшы канцэпцыю ў цэлым, прэзідэнт звярнуў увагу, што зямельныя ўчасткі, асабліва на падставе дэкрэта № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», неабходна выдзяляць толькі пад стварэнне высокаэфектыўных вытворчасцяў.

Усяго ў Мінскай вобласці рэалізуецца прыкладна 350 інвестпраектаў у вытворчай сферы.

Яшчэ адной тэмай рабочай сустрэчы стала ўборачная кампанія. Як паведаміў губернатар, перад аграрыямі вобласці стаіць задача максімальна хутка яе завяршыць, пакуль гэтаму спрыяюць умовы надвор’я. Тут кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць няўхільнага выканання тэхналогій уборкі і забеспячэння якасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?