Скульптурную кампазіцыю ўсталявалі на газоне каля кінатэатра «Мір», праз дарогу ад гарадской гасцініцы,
паведамляе Kraj.by.

Скульптура ў Вілейцы.

Скульптура ў Вілейцы.

Скульптура ў Вілейцы.

Скульптура ў Вілейцы.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Беспрацоўныя.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Беспрацоўныя.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Лодзь. Пейзаж.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Лодзь. Пейзаж.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Сонца ў заплюшчаных вачах.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Сонца ў заплюшчаных вачах.

Як патлумачыла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, гэтая скульптурная кампазіцыя была выкананая студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў падчас пленэру, які праходзіў у горадзе з 15 па 30 мая.

Над скульптурай, прысвечанай творчасці мастака-авангардыста Уладзіслава Стрэмінскага, працавалі Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў.

Уладзіслаў Стрэмінскі нарадзіўся ў Мінску ў 1893 г.
Вучыўся ў Ваенна-інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу. Быў на фронце, скуль вярнуўся інвалідам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кіраваў аддзелам мастацтва ў Народным камісарыяце асветы РСФСР, жыў у Мінску, Бабруйску. У 1922 г. разам з жонкай перабраўся на тэрыторыю Польшчы, некаторы час жыў у Вільні, затым у Варшаве.

У 1939 г., пасля прыходу саветаў, жыў у Вілейцы. Потым вярнуўся у Варшаву. Пахаваны на Старых могілках ў Лодзі. Аўтар ідэі ўнізму як далейшага развіцця супрэматызму Малевіча.

Уладзіслаў Стрэмінскі. Сонца ў заплюшчаных вачах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0