«Мы спадзяемся, што сітуацыя не паўплывае істотным чынам на падзенне экспарту хлоркалію. Што будзе далей, цяжка сказаць. Мы пакуль не пралічвалі з пункту гледжання таго, як яна можа адбіцца», — прызнаўся на
Паводле слоў Ярашэнкі, «сітуацыя з каліем, паводле папярэдніх звестак статыстыкі, паказвае, што ў першым паўгоддзі адносна знешняга гандлю спрацавалі горш». «Гэтая сітуацыя адбылася
Нагадаем, 29 ліпеня савет дырэктараў расійскага ААТ «Уралкалій» прыняў рашэнне спыніць экспарт калійных угнаенняў праз ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), адным з акцыянераў якой з`яўляецца «Беларуськалій». Адзіным каналам экспартнага збыту прадукцыі стане кампанія
У адказ «Беларуськалій» заявіў, што неўзабаве зацвердзіць новую стратэгію продажу ў сувязі са змененымі ўмовамі на калійным рынку. У беларускай кампаніі сцвярджаюць, што неаднаразова прапаноўвалі акцыянерам ЗАТ «БКК» перанакіраваць свае таварныя патокі праз аднаканальную сістэму беларускай трэйдарнай кампаніі. Аднак ААТ «Уралкалій» адхіляла прапанову кампаніі і ў выніку прыняло рашэнне пакуль наогул не выкарыстоўваць беларускага трэйдара.