Яе апісанне апублікаванае ў часопісе Physical Review Letters.

Пра адкрыццё піша сайт амерыканскага нацыянальнага інстытута стандартызацыі NIST.

Французска-амерыканская група фізікаў выявіла, што паводзіны астуджанага сплаву алюмінію, жалеза і крэмнію адначасова нагадвае паводзіны крышталёў і шкла, але не ёсць ні тым, ні другім, ні нават квазікрышталём.

Крышталямі называюць цвёрдыя целы, размяшчэнне атамаў у якіх падпарадкаванае пэўнай сіметрыі. Напрыклад, пры зруху некалькіх атамаў уздоўж ліній крышталічнай рашоткі на пэўную адлегласць іх становішча павіннае супадаць — гэта называецца трансляцыйнай сіметрыяй. Калі супадзенне назіраецца не пры зруху, а з дапамогай павароту, такая сіметрыя называецца вярчальнай.

Крышталі заўсёды маюць трансляцыйную сіметрыю (часам і вярчальную), квазікрышталі — толькі вярчальную. Шклом называюць рэчывы, атамы якіх зусім не ўпарадкаваныя і не маюць ніякага тыпу сіметрыі. Пры гэтым з пункту гледжання крышталаграфіі шклом з’яўляюцца не толькі звыклыя целы з аксіду крэмнію, але і, напрыклад, атрыманае рэзкім астуджэннем металічнае шкло.

Паводзіны сплаву, вывучанага аўтарамі, падобныя да шкла тым, што яго атамы не маюць ніякага тыпу сіметрыі, аднак з’яўляюцца пры гэтым высокаўпарадкаванымі. Пры зацвярдзенні кожны новы атам такога цела «ведае» сваё становішча і нават выштурхвае астатнія — гэтак жа растуць крышталі. Тым не менш, пры такім росце не фармуецца далёкага парадку.

У гэтым сэнсе такі тып рэчыва нагадвае так званых куранят Пенроуза — геаметрычную фігуру, якая можа быць укладзеная ва ўзор, упарадкаваны з кожным новым пластом, але які ніколі не паўтараецца.

Новы тып цвёрдага рэчыва атрымаў назву q-шкла. Па словах аўтараў, раней магчымасць існавання такой геаметрыі цела была прадказаная матэматычна, аднак да гэтага часу пра рэальныя такія рэчывы нічога не было вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?