У чацвер Салігорск наведалі лідары ініцыятывы «Народны рэферендум» Алесь Лагвінец (Рух «За Свабоду»), Ігар Драко (кампанія «Гавары праўду») і Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ).

Першая сустрэча з жыхарамі горада адбывалася на рынку. Палітыкаў суправаджаў намеснік начальніка міліцыі, які адразу папярэдзіў пра адміністрацыйную адказнасць за збор подпісаў.

Дарэчы, супрацоўнікі міліцыі суправаджалі сталічную дэлегацыю падчас усяго дня, нават калі госці абедалі ў адной з салігорскіх кавярняў. Непрыемным момантам сталася і тое, што супрацоўнік у цывільным, маёр Яўген Жылінскі, фільмаваў усе сустрэчы літаральна з двух метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?