У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаваннеплэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Шахцёр» Караганда, які выбіў з розыгрышу барысаўскі БАТЭ, згуляе з шатландскім «Сэлтыкам».
Іншыя пары: «Дынама» Харватыя — «Аўстрыя», «Лудагорац» Балгарыя — «Базэль» Швейцарыя, «Вікторыя» Чэхія — «Марыбор» Славенія, «Сцяўа» Румынія — «Легія» Польшча;
«Ліён» Францыя — «Рэал Сасьедад» Іспанія, «Шальке» Германія — «Металіст» Украіна, «Пасуш дэ Фэрэйра» Партугалія — «Зеніт» Расія, ПСВ Нідэрланды — «Мілан» Італія, «Фенербахчэ» Турцыя — «Арсенал» Англія.