Жыхарка Іванаўскага раёна трымала на ланцугу маці-пенсіянерку
Паводле слоў дачкі, такім чынам яна хацела паўплываць на маці, таму што тая злоўжывае спіртнымі напоямі.
Іванаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта 8 жніўня распачата справа на падставе ч. 1 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі) у дачыненні да
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, жанчына падазраецца ў тым, што ў адзін з дзён ліпеня гвалтоўна ўтрымлівала на ланцугу сваю
Паводле слоў дачкі, такім чынам яна хацела паўплываць на маці, таму што тая злоўжывае спіртнымі напоямі.
«З заявай у праваахоўныя органы звярнулася не пацярпелая, а грамадзяне, якіх пенсіянерка папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад ланцуга пасля таго, як у яе атрымалася сысці з двара», — расказала Ганчарова.
Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка СК, следствам устанаўліваецца, колькі часу пацярпелая была на ланцугу, прызначаныя экспертызы, агледжана месца здарэння, выняты рэчыўныя доказы, якія далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.
Каментары