Дзве жыхаркі Брэста 1972 і 1984 гадоў нараджэння пацярпелі ў выніку буйнога ДТЗ пад Феадосіяй.

Як паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях у АР Крым, раніцай 8 жніўня на Керчанскай шашы сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: «ГАЗ ВТ», «Дэу-Ланас», «Мазда» і мікрааўтобус «Мерседэс-Спрынтэр». Грамадзянкі Беларусі і яшчэ 14 пасажыраў (11 з Масквы і Санкт-Пецярбурга, тры з Керчы) знаходзіліся ў мікрааўтобусе, які ажыццяўляў экскурсію паводле маршруту Керч — Бахчысарай.

У аўтамабіля «ГАЗ-3309», які спускаўся да Керчанскай шашы, адмовілі тармазы. Каб не ўехаць у калону аўтамабіляў, якія рухаліся наперадзе, вадзіцель «ГАЗа» выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся па датычнай з «Дэу-Ланас» і «Маздай», а затым ударыў у бок мікрааўтобус, які ў выніку гэтага перакуліўся.

Усе пасажыры «Мерседэса» былі дастаўлены ў Феадасійскую гарадскую бальніцу № 1. У брэстаўчанкі 1972 года нараджэння закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне мозгу, рваная скальпаваная рана валасяной часткі галавы, выцятая рана вобласці правага лакцявога сустава левай кісці, траўматычны шок I ступені, сінякі канечнасцяў. Стан сярэдняй ступені цяжкасці. У яе зямлячкі рваная рана правага пляча, стан лёгкай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?