Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура працягвае здзіўляць. Гэтым разам ён прызнаўся, што дастаткова часта бавіць ночы не з жонкай, а ў таварыстве памерлага Уга Чавэса, аддаючы перавагу спанню не ў ложку, а ў маўзалеі, дзе спачываюць астанкі былога прэзідэнта.

Важна разумець, што сваю дзіўную заяву венесуэльскі прэзідэнт зрабіў не ў прыватнай гутарцы з кім-небудзь, а ў жывым эфіры нацыянальнага тэлебачання. Усё здарылася на прэм’еры новай урадавай тэлепраграмы «Баліварыянскі дыялог».

«Часам я прыходжу сюды ноччу, кладуся спаць тут, і так было не аднойчы, а шмат раз. Вы на гэта не звярнулі ўвагу, а суседзі заўважылі. Мы ўваходзім і застаемся тут начаваць, разважаць».

Маўзалей, дзе спачываюць астанкі Уга Чавэса, знаходзяцца на ўскраіне Каракаса, г.зн. дастаткова далёка ад прэзідэнцкай рэзідэнцыі.
Да магілы настаўніка Нікалас Мадура, які марыў забальзамаваць цела Чавэса, прыходзіць па начах у пошуках натхнення. Мадура сцвярджае, што побач з мармуровым саркафагам яму лепш думаецца, а рашэнні дзяржаўнай важнасці прымаюцца куды лягчэй, чым у працоўным кабінеце. Да гэтага Нікалас Мадура распавядаў венесуэльцам, што дух Чавэса з’яўляецца да яго ў сне ў вобразе птушкі і настаўляе на шлях праўдзівы.
Жаданне даказаць містычную сувязь з памерлым камандантэ стала для Нікаласа Мадура дакучлівай ідэяй. Газеты жартуюць, што далей прэзідэнт заявіць, што ў яго ўсяліўся дух Уга Чавэса і будзе кіраваць ад яго імя.
Акрамя містычных у цяперашняга ўрада і прэзідэнта Венесуэлы, амаль няма ніякіх поспехаў. Інфляцыя па выніках года дасягне 35%, гэта самы высокі паказчык у свеце. Перыядычна ўзнікае дэфіцыт прадуктаў, у некаторых рэгіёнах ужо прыйшлося ўвесці картачную сістэму для незабяспечаных слаёў насельніцтва. Электрасістэма краіны моцна зношаная, і блэкаўты здараюцца ўсё часцей і часцей.

А прэзідэнт, тым часам, адкрывае вуліцы Уга Чавэса, арганізоўвае інстытуты па вывучэнні спадчыны Чавэса, зарэгіструе шлюб з генеральным пракурорам краіны, з якой доўгія гады жыў у грамадзянскім шлюбе, і ў Твітары высвятляе адносіны са спеваком Рыкі Марцінам.

А каб не стваралася ўражання, што ў яго жыцці ўсё спакойна, венесуэльскія спецслужбы раскрываюць час ад часу змовы з мэтай забойства Нікаласа Мадуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?