Сёння ў Барысаве пройдзе матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж БАТЭ і «Шахцёрам». Салігорцы лідзіруюць у першынстве, абганяючы дзевяціразовага чэмпіёна краіны на 4 пункты.

Перамога БАТЭ скароціць адставанне да аднаго бала; перамога салігорцаў, наадварот, павялічыць адрыў да сямі балаў. А можа ўсё застацца па-ранейшаму.

Праз два туры (матчы 18 жніўня і 1 верасня) скончыцца першы этап, пасля якога каманды чэмпіянату будуць разбітыя на шасцёркі і правядуць між сабой турнір у два колы (+10 тураў).

І БАТЭ, і «Шахцёр» выбылі з еўракубкаў і могуць цалкам сканцэнтравацца на чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

Сёння таксама ў Мазыры згуляюць «Славія» і «Дынама». А ў панядзелак героі гэтай нядзелі ФК «Мінск» (клуб прабіўся ў плэй-оф Лігі Еўропы) на «Тарпеда» згуляюць з «Нафтанам» (пачатак у 18:00). «Мінск», дарэчы, змагаецца за траплянне ў шасцёрку мацнейшых.

Турнірнае становішча: 1–6. Шахцёр — 46, БАТЭ — 42, Дынама Мінск — 31 (19 гульняў), Гомель — 30 (20), Тарпеда-БелАЗ, Белшына — 27 (20),

7–12. Нёман — 26 (20), Мінск — 24 (19), Дынама Брэст, Дняпро — 20 (20), Нафтан — 15 (19), Славія — 11 (19).

Сёння таксама пройдзе матч за Суперкубак Англіі паміж «Манчэстарам Юнайтэд» і «Уіганам»,
які пакінуў англійскую прэм’ер-лігу, але феерэчна выйграў Кубак краіны, адолеўшы ў майскім фінале «МанСіці».

Пачатак у 16:00. Гэту гульню пакажа ў прамым эфіры тэлеканал «Сетанта», які замяніў у мінскіх кабельных сетках «Еўраспорт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?