У Брэсцкім раёне днём 9 жніўня здарыўся пажар на сенаскладзе.

Інфармацыя пра пажар у вёсцы Страдзеч на тэрыторыі фермы ААТ «За Мір» паступіла ў 14.33 у службу па ЧС раёна.

Пажар ліквідаваны за 1 гадзіну 51 хвіліну. Агнём цалкам знішчаны будынак сенасклада і 250 тон сена ў рулонах укосу 2013 года. Пацярпелых няма.

Будынак сенасклада 2009 года пабудовы, сцены — металічны каркас, абабіты азбестацэментавымі лістамі, дах шыферны памерамі 70×12 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?