25 жніўня — «Крамбамбуля» ў Дудутках
Музейны комплекс «Дудуткі» запрашае правесці апошнія выходныя лета на фэсце " Млын».
У праграме мерапрыемства — майстар-клас па беларускай народнай кухні з дэгустацыяй ад Алеся Белага, вялікі сольны канцэрт гурту Крамбамбуля, які выконвае пазітыўную музыку, заснаваную на змяшэнні розных культур. У межах фэста пройдзе таксама святкаванне трох Спасаў. Наведнікаў чакаюць смачныя пачастункі, можна будзе наведаць рамесныя майстэрні (ганчарства, ткацтва, саломапляцення і інш), традыцыйныя напоі ў бары «Шынок», выступ фальклорнага калектыва на музейнай плошчы.
Квіткі — 70 тыс. рублёў дарослыя, 40 тыс. школьнікі, дашкольнікам уваход вольны!
Пачатак, а 10-й гадзіне на музейнай плошчы.
«Дудуткі» запрашаюць усіх правесці апошнія выходныя лета 2013 года ў асяродку нацыянальнай культуры і добрага настрою!
Падрабязней на сайце і па тэлефонах: (29) 603-52-50, 602-52-50, 303-86-46 (Velcom).
Каментары