Грамадства

Судовая справа ў Баранавічах разглядалася па-беларуску

9 жніўня адбылося другое паседжанне суда па хадайніцтве Віктара Сырыцы аб падмане чытачоў газетай «Наш край».

Падманутымі палічылі сябе аматары гісторыі, якія 2 чэрвеня прыехалі на афіцыйнае святкаванне 150-годдзя Мілавідскай бітвы па аб’яве ў газеце, але арганізатараў свята на прызначаным месцы не ўбачылі.

На месцы мілавідскіх помнікаў у час, які абвясціла афіша газеты, святкавання не адбывалася. Больш за тое, на аднаго з гасцей свята Віктара Сырыцу склалі пратакол за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывіст звярнуўся ў суд, абвінаваціўшы газету ў падмане чытачоў.

Суддзя Вольга Апановіч выканала просьбу Сырыцы аб тым, каб суд веўся на беларускай мове, і ўсё судовае паседжанне сапраўды праходзіла па-беларуску.

Прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які і падаваў аб’яву ў газету, паведамілі на судзе, што правялі святкаванне ў 10 гадзін, на дзве з паловай гадзіны раней за прызначаны час, праз… неспрыяльны прагноз надвор’я.

Яны паведамілі, што сапраўды не папярэдзілі чытачоў газеты «Наш край» пра адмену святкавання ў прызначаны час. Арганізатар мерапрыемства — дырэктар метадычна-арганізацыйнага цэнтра — расказала, што сама атрымала інфармацыю пра перанос свята надта позна, таму праінфармаваць чытачоў не было магчымасці. «Вечарам нам патэлефанавалі з аддзела культуры і паведамілі аб пераносе, а мы — людзі паднявольныя», — растлумачыла яна.

Віктар Сырыца патрабуе ад газеты «Наш край» і аддзела ідэалогіі і культуры райвыканкама аплаціць арэнду аўтобуса, на якім аматары гісторыі прыехалі на мерапрыемства, анансаванае газетай, выплаціць дзяржаўную пошліну і штраф, які Сырыцы прысудзілі па абвінавачванні ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывіст таксама хоча, каб газета размясціла на сваіх старонках аб’яву аб тым, што ёй быў дапушчаны падман чытачоў.

Суддзя прапанавала Сырыцу заключыць з адказчыкамі міравую, але той не пагадзіўся.

Заключнае слуханне па справе адбудзецца 26 жніўня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

«Грузія закрываецца». Гутарка з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі1

Каму першым адключаць гарачую ваду ў Мінску? Спіс

Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць1

«Сёмая ДНК-экспертыза пацвердзіла: Аляксей з беларускай вёскі Рымуцеўцы — бацька Ханса». Як нарвежац знайшоў бацьку-беларуса праз 78 гадоў7

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу

Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву2

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Чыстая выпадковасць»: геній іранскага кіно зняў фільм пра былых палітзняволеных, якія атрымалі магчымасць адпомсціць7

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў9

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць