Навука і тэхналогіі66

Партал The Pirate Bay прэзентаваў браўзэр для абыходу інтэрнэт-цэнзуры

Торэнт-партал The Pirate Bay прадставіў «пірацкі» браўзэр, прызначаны для абыходу інтэрнэт-цэнзуры і іншых абмежаванняў у сеціве.

PirateBrowser уяўляе сабой зборку з кліента для доступу да ананімнай сеткі Tor і «партатыўнай» версіі браўзэра Firefox з шэрагам спецыяльных налад. Дадатак даступны толькі для аперацыйнай сістэмы Windows.

У апісанні PirateBrowser гаворыцца, што ён дазваляе абыходзіць інтэрнэт-цэнзуру ў Іране, Паўночнай Карэі, Вялікабрытаніі, Бельгіі і іншых краінах. Пры гэтым распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што праграма прызначаная толькі для абыходу абмежаванняў і, нягледзячы на выкарыстанне Tor, не забяспечвае ананімнасці ў сеціве.

З дапамогай «пірацкага» браўзэра, гаворыцца ў блогу The Pirate Bay, можна будзе адкрываць торэнт-партал там, дзе заблакаваны доступ да яго. Анонс праграмы быў прымеркаваны да 10-годдзя рэсурсу.

Доступ да The Pirate Bay заблакаваны ў шэрагу краін, уключаючы Бельгію, Нідэрланды і Індыю. Звязана гэта з абвінавачваннямі ў тым, што рэсурс распаўсюджвае пірацкі кантэнт - фільмы, музыку і праграмы.

1 жніўня ў Расіі ўступіў у сілу антыпірацкі закон, у адпаведнасці з якім мясцовыя інтэрнэт-карыстальнікі таксама могуць застацца без доступу да торэнт-партала. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі праваўладальнік, які выявіў нелегальнае распаўсюджванне яго фільма на сайце, звернецца ў суд. Па законе, калі ўладальнікі сайта не выдаляюць спрэчны кантэнт, доступ да рэсурсу блакуецца на ўзроўні правайдараў. Пры гэтым сузаснавальнік The Pirate Bay Петер Сундэ (Peter Sunde) падкрэсліў, што адміністрацыя рэсурса «ніколі не цэнзуравала» яго змесціва.

The Pirate Bay - найбуйнейшы файлаабменны рэсурс у свеце. Партал уваходзіць у топ-100 рэйтынгу самых папулярных сайтаў па дадзеных Alexa. На сайце зарэгістравана 4,6 мільёна раздач.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам7

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая5

Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота14

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць