Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, які атрымаў перамогу на выбарах 31 ліпеня, параіў сваім канкурэнтам «пайсці і павесіцца». Такую ​​заяву ён зрабіў, выступаючы на ​​мітынгу ў памяць аб загінулых у ходзе барацьбы краіны за незалежнасць у 1970-х.

«Тыя, хто былі пакрыўджаныя перамогай, могуць пайсці і пакончыць з сабой, калі ім гэтага хочацца.

Калі яны памруць, нават сабакі не будуць есьці іх целы»,
— цытуе словы Мугабэ BBC News. Гэта быў яго першы публічны выступ з моманту перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.

Гаворачы аб сваіх апанентах, ён, па звестках прэсы, меў на ўвазе перш за ўсё свайго бліжэйшага суперніка на прэзідэнцкіх выбарах, прэм’ер-міністра краіны Моргана Цвангіраі, які падаў пазоў у канстытуцыйны суд краіны, патрабуючы праверкі вынікаў галасавання.

***

На выбарах 31 ліпеня 89-гадовы Роберт Мугабэ набраў, паводле афіцыйных звестак, 61% галасоў, стаўшы прэзідэнтам у восьмы раз.
Морган Цвангіраі атрымаў 34% галасоў. Пры гэтым незалежныя назіральнікі заяўлялі пра маштабныя фальсіфікацыі на выбарах.
Мугабэ кіруе Зімбабвэ ўжо 33 гады.
За гэты час краіна перажыла найцяжэйшы эканамічны крызіс, велізарную інфляцыю і голад. Акрамя таго, улады Зімбабвэ неаднаразова абвінавачвалі ў парушэннях правоў чалавека, масавых забойствах і расавай дыскрымінацыі.

З-за гэтага ЕС у 2002 г. увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?