Гэты здымак я зрабіў гэтай з нядзелі 11 жніўня на панядзелак 12 жніўня. Сёння ўначы інтэнсіўнасць патоку яшчэ ўзрасце.

Ахвотным паназіраць за знічкамі лепш выбірацца далей ад горада і, па магчымасці, класціся на зямлю, каб бачыць усё неба. Не варта спадзявацца, што ўбачыце шмат метэораў з балкона ці ў адчыненае акно, бо ў такім выпадку вы бачыце толькі малую частку неба. Але калі выканаць усе ўмовы, то жаданні загадваць можна будзе часцей чым раз на хвіліну. Бо ў ночы Персеідаў на небе можна назіраць больш за 60 знічак на гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?