У Лоеўскім раёне жыхар Брэста 1994 года нараджэння выпадкова пераплыў на лодцы па Дняпры мяжу з Украінай, а затым спрабаваў перавезці на чужы бераг знаёмага.

Ён быў затрыманы 10 жніўня ў раёне вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна пагранічным нарадам. Грамадзянін знаходзіўся ў пагранічнай паласе без адпаведных дакументаў на права знаходжання на гэтай тэрыторыі, з мэтай адпачынку.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, скарыстаўшы чужую лодку і страціўшы арыенціроўку на вадзе, выпадкова парушальнік пераплыў на ўкраінскі бераг, пасля чаго тым жа спосабам хацеў перавезці на тэрыторыю Украіны свайго знаёмага, які таксама не меў пры сабе ніякіх дакументаў.

Абодва былі затрыманыя пагранічным нарадам. У дачыненні да мужчын пачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?