Грамадства2121

Сацук: Хутчэй за ўсё, сукамернікам загадалі «павыхоўваць» Пцічкіна, а той не вынес здзекаў

Галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання «Ежедневнік» Сяргей Сацук у эфіры «Радыё Свабода» выказаў здагадку, што насамрэч магло адбыцца з Ігарам Пцічкіным. Нагадаем, 21-гадовы арыштант памёр мінскім СІЗА № 1. На яго целе былі знойдзеныя шматлікія гематомы.

«У беларускай пенітэнцыярнай сістэме захоўваецца аўтарытарнае падаўленне волі вязняў. Адміністрацыя выкарыстоўвае сілавыя метады з дапамогай іншых зняволеных. Калі хтосьці не падпарадкоўваецца або не выконвае ўказанні, то іншым зняволеным даецца каманда падавіць яго фізічна.

Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку была дадзена такая каманда і сукамернікі „павыхоўвалі“ Пцічкіна, каб той быў больш згаворлівым і рахманым.
— разважае Сяргей Сацук. — Гэтае збіццё дало ўскладненні на сардэчна-сасудзістую сістэму.
У хлопца аказалася слабое сэрца, і ён памёр ад прыступу, не вынес гэтых пабояў, здзекаў, перажыванняў.
Адміністрацыя не чакала, што такія пабоі, што з’яўляецца звычайнай практыкай для пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі, будуць мець такія наступствы». На думку Сацука, адміністрацыя спрабуе зняць з сябе адказнасць, спасылаючыся на слабое сэрца Ігара.

«Ежедневнік» — выданне, у якім часцяком публікуецца эксклюзіўная інфармацыя, атрыманая з міліцэйскіх колаў.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»5

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Смаргоні з'явіўся першы ў Беларусі «яйкамат»7

Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку і расказаў пра сустрэчу з Трампам8

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»5

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць