Супрацоўнікі аховы гомельскага гіпермаркета «Еўраопт», якія ўдзельнічалі ў скандальнай бойцы, звольненыя, паведамілі ў кампаніі «Еўрагандаль», што кіруе cеткай крамаў «Еўраопт», піша tut.by.

У кампаніі растлумачылі, што па факце інцыдэнту, які адбыўся ў суботу, 10 жніўня, у 4.45 у гіпермаркеце, размешчаным у Гомелі па вуліцы Хатаевіча, 9, завершана ўнутранае расследаванне. У выніку прагляду запісаў камер відэаназірання, а таксама апытання сведак інцыдэнту было ўстаноўлена, што «двое пакупнікоў — маладыя мужчына і жанчына, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, нецэнзурна лаяліся і груба абражалі як супрацоўнікаў крамы, так і іншых пакупнікоў На заўвагі супрацоўнікаў аховы дадзеныя пакупнікі рэагавалі агрэсіўна, а ў адказ на просьбу прад’явіць чэк на выхадзе з касавай зоны жанчына штурхнула і спрабавала ўдарыць аднаго з супрацоўнікаў аховы. Чым і справакавала ўжыванне сілы».

Тым не менш, у кампаніі «Еўрагандаль» лічаць «недапушчальнымі дзеянні супрацоўнікаў аховы, якія парушылі службовую інструкцыю і нормы прафесійнай этыкі, прынятыя ў кампаніі». У сувязі з гэтым супрацоўнікі аховы, якія ўдзельнічалі ў дадзеным інцыдэнце, звольненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?