Магілёў: Адзіная беларускамоўная вучаніца ізноў адна ў класе

Магілёў: Адзіная беларускамоўная вучаніца ізноў адна ў класе
Магілёў: Адзіная беларускамоўная вучаніца ізноў адна ў класе

Сёлета Ялінка Салаўёва пойдзе ў чацьвёртую клясу. Першага верасьня ёй уручаць дыплёмы за перамогі на алімпіядах па матэматыцы, расейскай ды беларускай мовах, а таксама па прадмеце «Чалавек і сьвет».

Бацькі ж мантажуюць відэаролік з зваротам да магілёўцаў, якія, магчыма, хочуць аддаць дзяцей у клясу зь беларускай мовай навучаньня, але пакуль ніяк не наважацца. Відэаролік зьбіраюцца растыражаваць у сацыяльных сетках інтэрнэту: «У чацьвёртай клясе мы ня маем ніякіх ілюзіяў, што прыйдуць людзі, але ж у пятую, калі пойдзе гаворка, што гэта сярэдняя адукацыя і патрэбныя будуць розныя настаўнікі, то тады, можа, пара чалавек захочуць, каб іхныя дзеткі вывучалі той ці іншы прадмет больш паглыблена. Будзе больш магчымасьцяў, бо менш дзяцей. Мы вырашылі не ісьці ў гарадзкі аддзел адукацыі, бо гэта як ілбом аб сьцяну. Людзі самі павінны зрабіць свой выбар. Мы ж хочам паказаць перавагі», — кажа маці вучаніцы Надзея Салаўёва.

Сытуацыю зь беларускамоўным школьніцтвам у Магілёве Надзея Салаўёва называе крытычнай.
Найцяжэйшая задача, лічыць яна, — зьмяніць стаўленьне бацькоў да беларускай мовы і навучаньня на ёй: «Калі пытаемся ў бацькоў, то яны адказваюць, што яны хочуць добрай долі для дзяцей, але чамусьці думаюць, што беларуская кляса гэтай долі ім ня дасьць. Як мой досьвед камунікацыяў зь людзьмі, то да беларускага школьніцтва ніхто адмоўна ня ставіцца, але калі я задаю пытаньне, ці аддалі б вы сваё дзіця ў беларускую клясу, то — не. Чаму? Няма працягу. Няма ўнівэрсытэтаў, вышэйшай адукацыі».

Высьветліць сёньня ў аддзелах адукацыі дзьвюх раённых адміністрацыяў Магілёва, ці ёсьць заявы ад бацькоў на навучэньне іхных дзяцей на беларускай мове, не ўдалося.
У прыёмнай аднаго зь іх паведамілі, што спэцыялістка, якая займаецца такім пытаньнем, у адпачынку, а сакратарка другога аддзелу сказала, што такіх заяваў, паводле яе зьвестак, не было.

Ці ёсьць у Магілёве школы або клясы з цалкам беларускамоўным навучаньнем — на гэтае пытаньне і на іншыя, зьвязаныя зь беларускамоўным школьніцтвам, выказваюцца жыхары гораду:

Спадарыня: «Не, такіх школаў у нас дакладна няма. Клясы ёсьць такія. Індывідуальна туды запісваюцца. Трэба, каб мы ўсе гаварылі па-беларуску. І бацькі дома, і ўсе астатнія. Калі дзіця вучаць беларускай мове, бацькі гавораць на расейскай мове, то яму дужа цяжка».

Спадарыня: «Дзеці нашы неяк ня дужа хочуць вучыць мову. Во калі б увялі клясы і цалкам прадметы былі на беларускай мове, і яны б прывыклі. Мы таксама вучыліся ў расейскамоўнай школе, а беларускую мову вучылі як замежную. Тое ж самае і нашы дзеці. Беларуская мова як замежная ў нас».

Тым часам Ялінка Салаўёва чакае сустрэчы з сваёй беларускамоўнай школай. Гутарыць з журналістам вучаніца асаблівай ахвоты ня мае. Дапамагае ейная маці.

Карэспандэнт: «Адной сумна вучыцца, ці хочацца, каб былі дзеткі?»

Алінка Салаўёва: «Хочацца, каб былі дзеткі».

Надзея Салаўёва: «Што трэба зрабіць, каб дзеткі прыйшлі?»

Ялінка Салаўёва: «Трэба іх запрасіць».

Пра тое, што дачка адвучылася тры гады ў школе адна, Надзея Салаўёва не шкадуе: У нас польская кляса больш папулярная. Нават габрэйская. Там больш дзяцей.

«Наша мэта была, каб яна ведала, што ў Беларусі беларуская мова, каб на ёй размаўляла. Яна гэта робіць. Я задаволеная якасьцю адукацыі, настаўніцай. Хацелася б пра гэта расказаць больш людзям. Каб яны падумалі і ня ў польскую клясу аддавалі, а ў беларускую. У нас польская кляса больш папулярная. Нават габрэйская. Там больш дзяцей. На жаль».

Кляса зь беларускай мовай навучаньня зьявілася ў Магілёве пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку намаганьнямі грамадзкасьці. Калі надышоў час запісваць у яе дзяцей, гэта зрабіла толькі сям’я Салаўёвых.
Непрацяглы час разам зь Ялінкай вучыліся яшчэ двое вучняў, але з-за праблемаў у сям’і іх перавялі ў іншую школу. Бацькі вучаніцы сёлета зьбіраюцца наведаць месцы, дзе зьбіраюцца ейныя аднагодкі, каб распавесьці пра перавагі беларускамоўнай клясы.

Некалькі малакамплектных беларускіх клясаў ёсьць у райцэнтры Горкі. Па-беларуску атрымліваюць веды вучні адзінай у вобласьці гімназіі. Яна ў райцэнтры Асіповічы. У ёй вучыцца больш за дзьве сотні дзетак.

Радыё «Свабода»

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
вось напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 19:37
прыйшоў гэты шос і найперш пачаў лемантаваць: как эта так - даплаты вучыцялям за тое, што выкладаюць па-беларуску?! как эта так??? Ціпа - такі нявіннік і не разумее і абураецца.. Казёл-правакатар.
J напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 20:23
У дадзеным выпадку пытаньне ці трэба тое дзіцёнку. Нешта я ў свой час скончыў расейскамоную школу і ня маю аніякага дыскамфорту з тае нагоды. Перадусім важная якасьць выкладаньня, а мова справа дзясятая.
Алена напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 20:34
А потом, когда сменится режим, народ повалит на платные курсы белорусского языка...
Палівач напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 20:38
Магілёўцы, якія прыкідваюцца свядомымі беларусамі, вам не сорамна?
Палівач напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 20:40
"Нешта я ў свой час скончыў расейскамоную школу і ня маю аніякага дыскамфорту з тае нагоды" Астатняя Беларусь таксама не мае. Таму маеце што маеце. Недалюдзі, неданацыя, недакраіна.
askrealp@lesapark напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 21:15
Алена напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 20:34 ~~~~ Dobra zauvazhana!
Анцiк напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 21:58
Мне здалося, ци написана, што на магилёускую вобласць - адна гимназия????
Дзніска напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 22:38
Улады робяць усё дзеля таго, каб беларусы сталі беларускамоўнымі, але ж беларусы ў падаўляючай большасьці самі гэтага ня хочуць... парадокс І пасьля гэтага хтосьці асмеліцца сьцьвярджаць, што ва ўсім вінаватыя Расія ці Лукашэнка? Вінаватыя самі беларусы, гэта відавочна.
!!!!!! напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 23:08
Ня той народ, якi змагарам за беларушчыну патрэбен..... Якi ужо ёсць.
. напiсаў(ла) 13 жнiўня 2013 у 23:17
Гэта, як люстэрка, сьведчыць аб тым, што народам, людзьмi звацца ня можам.
? напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 6:37
Не надакучыла ?! ... А чаму няма бел. мовы у ЕГУ ? Там жа кажуць усё па- расейску.......
беляш разладу напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 8:55
Я не уяуляю сабе, што калисци народ загаворыць па-беларуску, што павинна здарыцца
MIKOLA напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 9:29
Это свидетельствует о том,что "Родная мова" не пользуется популярностью у родителей, и они ей не придают особого значения, кроме одних. Отсюда напрашивается вывод, что "мову вывучаць" заставить можно только принудительно.
sava напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 13:29
Гэта сітуацыя красамоўна сведчыць пра парыятызм нашых грамадзян. Ім трэба выжыць, таму што жыць у гэтай краіне не атрымліваецца.
Максим Дизайнер напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 15:54
Я аж слезу пустил. Это еще раз подтверждает, что в этой стране живут не беларусы, которых 10%-15%, а нация без идентификации, с которой можно вытворять, что хочешь. Здоровья и терпения семье Соловьевых, успех в учебе маленькой Ялинке. Вы - будущее этой страны.
belariy напiсаў(ла) 14 жнiўня 2013 у 16:39
было б цікава даведацца, ці ёсьць у гэтай дзяўчыны якая-небудзь старонка ў сацыяльных сетках. каб падтрымаць яе.
яна напiсаў(ла) 15 жнiўня 2013 у 17:34
" яны хочуць добрай долі для дзяцей,"-няўжо для вас,беларусы "добрая доля для дзяцей"-рускі язык і праца на прасторах расейскай імпэрыі,дзе пануе гвалт і бандытызм. Наша мова-мова эўрапейская.Той,хто валодае сваёй,беларускай мовай,лягчэй вывучыць іньшыя мовы, Са сваёй мовай ,на сваёй зямлі чалавек пачувае сябе гаспадаром,а не прыслужнікам чужой дзяржавы,чужых інтарэсаў.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Усе навіны
Курсы валют
26.10 НБ РБ
USD 10690
EUR 13520
RUB 255.5
PDF-версія
26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Гарачыя тэмы
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY