У сувязі з перамяшчэннем атмасфернага фронту з боку Польшчы сёння з 16.00 да 20.00 на большай частцы тэрыторыі краіны, уключаючы Мінскую вобласць, чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, у асобных раёнах град і моцныя ліўні, якія захаваюцца да канца дня і ў першую палову ночы.
У Мінску паміж 17.00 і 20.00 чакаецца кароткачасовы дождж з навальніцай, пры навальніцы месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с.
Паводле даных радара, размешчанага ў нацыянальным аэрапорце Мінск, у 17.00 навальнічныя дажджы ішлі па лініі Ліда — Навагрудак — Баранавічы — Ганцавічы.