Гульцы зборнай Чарнагорыі, члены трэнерскага штаба, прадстаўнікі футбольнай Асацыяцыі, госці і журналісты вымушаныя былі чакаць на працягу дзвюх гадзін у нацыянальным аэрапорце «Мінск» з-за праблем з мытным афармленнем.

Больш за год таму паміж дзвюма краінамі было падпісана пагадненне аб бязвізавым рэжыме, аднак нягледзячы на гэта зборную Чарнагорыі ў будынку аэрапорта чакаў непрыемны сюрпрыз. У выніку інцыдэнту прадстаўнікі футбольнага саюза Чарнагорыі заявілі, што не будуць браць удзел у традыцыйнай вячэры з прадстаўнікамі беларускай федэрацыі.

У сераду ў Жодзіне адбудзецца таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Чарнагорыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?