Гэта самы кароткі пост: ад Мядовага Спасу да Сплення.
Спасаўка доўжыцца ўсяго два тыдні: яна пачынаецца сёння, на Мядовы Спас, калі ў царкве асвячаюць мёд і скончыцца на Спленне, 28 жніўня.
Спасаўка, або Успенскі пост, не такая строгая, як Вялікі Пост, але стражэйшая, чым Пятроўка і Піліпаўка. У панядзелак, сераду і пятніцу царкоўны статут прадпісвае «ядзенне сухама», у аўторак і чацвер — вараную страву, але без закрасы. Забараняюцца масла, мяса й рыба. Рыба дазваляецца толькі на Спаса, 19 жніўня. Алей дазволены ў суботы, нядзелі і святы.
Спасаўка — адзіны пост, прысвечаны Багародзіцы. Паводле царкоўнай легенды, яна пасцілася перад смерцю.
Каментары