13 жніўня супрацоўнікі міліцыі падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў спынілі на вуліцы Арлоўскай 42-гадовага мужчыну.
У яго ручной паклажы былі знойдзеныя два мяшкі з насеннем маку: па 25 кг у кожным.

Дакументаў з пацвярджэннем легальнасці набыцця маку ў грамадзяніна не было. Раней ён быў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў і крадзяжы.

Праводзіцца праверка. Канфіскаванае насенне накіраванае на экспертызу.

З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці канфіскавана больш чым 4 тоны насення маку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?