Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў вырашыць праблему недахопу дашкольных адукацыйных устаноў. Пра гэта ён заявіў сёння ва ўрадзе, дзе разглядаліся справаздачы дзяржорганаў па пытаннях падрыхтоўкі да новага навучальнага года.

«Трэба проста адзначыць, што ў нас ёсць дастаткова сур’ёзныя пытанні з недахопам дзіцячых дашкольных устаноў, — заявіў кіраўнік урада. — Таму я папрашу, каб у планах 2014 прадугледзець адпаведныя сродкі і падцягнуць гэтае пытанне».

Прэм’ер-міністр таксама звярнуў увагу на неабходнасць будаўніцтва інтэрнатаў для ВНУ. «Асабліва гэта актуальна ў сувязі з тым, што павялічваецца колькасць замежных студэнтаў, — падкрэсліў ён. — Таму мы павінны, безумоўна, забяспечыць інтэрнатамі якія маюць патрэбу — і нашых грамадзян, і тых, хто прыязджае атрымліваць вышэйшую адукацыю з-за мяжы. Калі гэтае пытанне будзе вырашацца дрэнна, то ахвотных паехаць навучацца да нас будзе менш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?