Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі ў жніўні застанецца на ранейшым узроўні - 23,5% гадавых.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Апошні раз стаўка рэфінансавання зніжалася 10 чэрвеня, на 1,5 працэнтнага пункта.

Першы раз у 2013 годзе стаўка рэфінансавання была зніжана 13 сакавіка — з 30% гадавых да 28,5%. Да гэтага стаўка не змянялася на працягу паўгода. Наступнае зніжэнне адбылося 17 красавіка — таксама на 1,5 адсоткавага пункта да 27% гадавых, а затым 15 мая — на 2 працэнтныя пункты да 25% гадавых.

У цэлым за 2013 год стаўку рэфінансавання планавалася знізіць да 13–15% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0