Хлопец, які атрымаў цяжкія траўмы пры канфлікце з ахоўнікам крамы «Валгаград», памёр у бальніцы не прыходзячы ў прытомнасць. Пра гэта паведамілі сваякі27-гадовага Івана Губара.
Івана пахавалі ў суботу, 10 жніўня. У яго засталіся маладая жонка і
«Ваня памёр 8 жніўня не прыходзячы ў прытомнасць. Увесь гэты час ён быў у коме. Мы зараз яшчэ нічога не ведаем пра следства, нам не выдаюць падрабязнасці. Сам ахоўнік ніякіх спачуванняў не выказваў і не выходзіў на сувязь», — распавяла сястра загінулага Кацярына Губар.
Надзвычайнае здарэнне адбылося 30 чэрвеня прыблізна ля ўніверсама «Валгаград» у Мінску.Па словах блізкіх, хлопец быў жорстка збіты ахоўнікам універсама, з прычыны чаго трапіў у рэанімацыю. Быў абвешчаны пошук магчымых сведак канфлікту. Яшчэ тады дактары заяўлялі, што шанцы выжыць пасля атрыманых траўмаў вельмі малыя. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да ахоўніка крамы заведзена крымінальная справа па артыкуле 155 КК РБ «Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». Следчым камітэтам быў прызначаны шэраг