Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) аб’явіў пра пачатак кампаніі па зборы подпісаў за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара.
Як паведаміў БелаПАН адказны сакратар арганізацыі Дзяніс Садоўскі, кампанія стартуе 14 жніўня. Збор подпісаў будзе праводзіцца каля касцёлаў у розных месцах краіны да таго часу, пакуль святара не вызваляць.
Нагадаем, 13 жніўня актывісты БХД пераслалі ў КДБ і Генеральную пракуратуру Беларусі петыцыю з патрабаваннем тэрмінова вызваліць ксяндза Уладзіслава Лазара. Тэкст петыцыі быў размешчаны 1 жніўня на спецыяльнай
Днём раней сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі перадалі ў Генпракуратуру зварот за подпісамі 30 чалавек з просьбай адказаць на наступныя пытанні: на якой падставе затрыманы Лазар; у чым ён абвінавачваецца і што яму інкрымінуецца; наколькі законнае яго ўтрыманне ў следчым ізалятары КДБ і ці магчыма яго вызваленне на ўмовах падпіскі аб нявыездзе або дамашняга арышту.
Пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам: супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя дзяржавы. «Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але
29 ліпеня інфармацыю аб затрыманні ксяндза Лазара пацвердзіў прадстаўнік
12 жніўня
КДБ адмаўляецца ад любых каментарыяў па гэтай справе.
Ксёндз Уладзіслаў Лазар (свецкае імя Уладзімір Лазар) — грамадзянін Беларусі, вучыўся ў Гродзенскай семінарыі, затым у Польшчы. У красавіку гэтага года быў прызначаны адміністратрам з правамі пробашча парафіі Спаслання Духу Святога ў Барысаве. Раней Лазар служыў у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці).