Шакалы вырашылі скарыстацца момантам.

Шакалы вырашылі скарыстацца момантам.

Але не на таго натрапілі.

Але не на таго натрапілі.

Маці вярнулася. разагнала нахаьных шакалаў ім аднесла маленькага героя ў бяспечнае месца.

Маці вярнулася. разагнала нахаьных шакалаў ім аднесла маленькага героя ў бяспечнае месца.

Ізноў разам.

Ізноў разам.

Сёстры з Францыі Мішэль і Крысцін Дэніс-Хаут сталі сведкамі драматычнай сцэны ў кенійскім запаведніку дзікай прыроды Масаі Мара.

Парачка шакалаў заўважыла самку леапарда, якая пераносіла двух дзіцянятаў у новае больш бяспечнае месца. Яны пачалі пераследаваць сямейства, ідучы за ім па пятах.

Маці несла адну з малечаў, другі з усіх сіл спрабаваў не адставаць, аднак ён хутка стамляўся. Вось тут шакалы і вырашылі скарыстацца момантам і напасці на безабароннае дзіцяня.

Магчыма, яны думалі, што лёгка справяцца з малым, але драпежнікі ніяк не чакалі, што такая малеча здольная даць сапраўдны адпор. А як жа інакш, ён жа — леапард!

Малеча здолела стрымаць націск галодных драпежнікаў да прыходу сваёй маці, якая тут жа разагнала нахабнікаў, якія наважыліся напасці на яе дзіця. Гэтая маці можа ганарыцца сваім малым, бо не кожнаму дзіцяняці атрымалася б так катэгарычна выступіць супраць свайго ворага.

На шчасце усё скончылася добра і самка, узяўшы ў зубы свайго маленькага героя, працягнула свой шлях.

Уся гэтая сцэна доўжылася каля трох хвілін, але нам з сястрой яна здалася вечнасцю, — кажа Крысцін. — Добра, што ўсё так скончылася, і сям'я леапардаў зноў уз'ядналася. А для нас уся гэтая гісторыя стала сапраўднай прыгодай, якая застанецца ў нашай памяці назаўсёды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?