Свет7878

Расія распачала супраць Украіны эканамічную вайну

Ад 14 жніўня расійскія мытні заблакавалі рух украінскіх тавараў праз мяжу.

Федэрацыя працадаўцаў Украіны (ФПУ) звярнулася да прэм’ер-міністра краіны Мікалая Азарава з просьбай як мага хутчэй дапамагчы рашэнню на міжурадавым узроўні праблем, якія пачалі ўзнікаць ва ўкраінскіх прадпрыемстваў-экспарцёраў на расійскай мытні.

Паводле інфармацыі ФПУ, з 14 жніўня Федэральная мытная службы Расійскай Федэрацыі цалкам прыпыніла імпарт з Украіны на неакрэслены час.

Гэта выяўляецца ў тым, што транспартныя сродкі, якія перавозяць прадукцыю ўкраінскіх таваравытворцаў, на мяжы Расіі падлягаюць беспадстаўнай татальнай праверцы, уключаючы выгрузку, пераўзважванне грузу і новую загрузк», — гаворыцца ў паведамленні.

«У Федэрацыі працадаўцаў Украіны адзначаюць, што ўсё гэта прыводзіць да павелічэння тэрмінаў прастою вагонаў ды іншых транспартных сродкаў, і як вынік, вядзе да падаражэння або зрыву пастаўкі тавараў, псавання прадукцыі, а таксама падрывае пазіцыі ўкраінскіх таваравытворцаў на рынку Расіі», — заявілі ў Федэрацыі працадаўцаў.

«Паводле інфармацыі арганізацыі, з 00:00 гадзін 14 жніўня да профілю рызыкі сістэмы кіравання рызыкамі Федэральнай мытнай службы Расіі, у дадатак да першых чатырох дзясяткаў прадпрыемстваў, якія трапілі туды ў ліпені гэтага года, былі дададзены ўсе без выключэння ўкраінскія экспарцёры», — гаворыцца ў паведамленні.

Фактычна, гэта неабвешчаная гандлёвая вайна. Такія дзеянні парушаюць правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, куды Расія нядаўна ўступіла.

І Партыя рэгіёнаў, і ўкраінская апазіцыя выступілі з рэзкім асуджэннем дзеянняў Расіі.

Нядаўна, як паведамлялася, Расія забараніла пастаўкі ўкраінскіх цукерак і шакаладу. Адначасова са слодычамі Масква паставіла бар’еры на шляху імпарту ўкраінскіх труб. На думку назіральнікаў, цяпер Масква хоча сарваць падпісанне дамовы пра асацыяцыю між Украінай і Еўрасаюзам.

Пытанне, ці далучыцца Беларусь да Крамля ў ціску на Украіну, мае істотнае палітычнае значэнне.

Беларусь пакуль не забараніла ўкраінскія цукеркі следам за Расіяй.

Расія скарыстоўвае той момант, што Еўрасаюз цяпер паглынуты барацьбой з эканамічным крызісам, а ўкраінскі прэзідэнт Януковіч непапулярны, у спадзяванні сарваць еўраінтэграцыю Украіны. У свой час на саміце Расія — НАТО прэзідэнт Пуцін пагражаў, што ў выпадку пачатку працэдуры ўступлення Украіны ў гэтую арганізацыю «адбудзецца раскол Украіны». Заходнія палітыкі інтэрпрэтавалі гэта як пагрозу Расіі пачаць працу, скіраваную на раскол Украіны. Пытанне прыёму Кіева ў Паўночнаатлантычны альянс тады было адкладзена ў доўгую скрыню. Нечага падобнага Масква хоча дабіцца і цяпер, толькі ўжо ў адносінах да ЕС.

Расія праводзіла палітыку эканамічнага ціску на Украіну ад пачатку 90-х. Скажам, цэны на нафту і газ для Беларусі нашмат ніжэйшыя, чым для нашых паўднёвых суседзяў, а фармальныя і нефармальныя абмежаванні на гандаль нашмат большыя. У выніку гэтага на сёння Беларусь па памеры ВУП на душу насельніцтва апярэджвае Украіну амаль удвая, хоць 20 гадоў таму краіны знаходзіліся на адным узроўні развіцця. Аднак далучэнне Украіны да ЕС здольнае змяніць гэтую тэндэнцыю.

Можна чакаць, што новы, адкрыты эканамічны шантаж Кіева Масквой можа выклікаць рэзкую рэакцыю ЗША і Еўрасаюза.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»3

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон6

Гісторыя рэзананснай забастоўкі беларускага метро, якая 30 год таму ўзвар'явала ўлады4

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі4

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»3

Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць