Віцэ-прэзідэнт Егіпта Махамед Барадэі абвясціў пра сваю адстаўку. У заяве Барадэі, атрыманай па электроннай пошце, адзначаецца: «Я не магу працягваць браць на сябе адказнасць за рашэнні, з якімі я не згодны і наступстваў якіх я баюся. Я не магу ўзяць на сябе адказнасць ні за адну кроплю крыві».
Як стала вядома раней, часовы прэзідэнт Егіпта абвясціў пра ўвядзенне ў краіне надзвычайнага становішча тэрмінам на адзін месяц. У краіне ўведзена каменданцкая гадзіна.
Па афіцыйных дадзеных міністэрства аховы здароўя Егіпта, 149 чалавек былі забітыя, 1403 параненыя ў ходзе сутыкненняў прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мурсі з сіламі бяспекі ў сераду.