Установы агульнай сярэдняй адукацыі Мінска з новага навучальнага года вернуцца да профільнага навучання, паведаміла начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Юркевіч.
Паводле яе слоў, профільнае навучанне будзе арганізавана па чатырох напрамках: філалагічны,фізіка-матэматычны ,хіміка-біялагічны , грамадазнаўчы. Вывучаць прадметы на павышаным узроўні змогуць навучэнцы10-11-х класаў.
«Профільныя класы будуць адкрыты ў тых школах, дзе гэта дазволіць зрабіць наяўнасць неабходнай колькасці кваліфікаваных педагогаў,
Профільнае навучанне, на думку суразмоўцы, дазваляе больш эфектыўна падрыхтаваць выпускнікоў школы да засваення праграм вышэйшай прафесійнай адукацыі. Акрамя таго, паглыбленае вывучэнне прадметаў пашырае магчымасці для стварэння індывідуальных адукацыйных праграм.
***
У Мінску ў новым навучальным годзе за парты сядуць каля 162 тыс. школьнікаў, дашкольныя ўстановы прымуць 86 тыс. дзяцей.
Усяго ў сталіцы функцыянуе 246 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 177 школ, 49 гімназій,
Каментары