Вельміпаважаны сп.Кавыль!

Ад імя Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, сябрам якога Вы сталіся шмат гадоў таму, шчыра віншуем Вас з 90-мі ўгодкамі жыцьця ды жадаем добрага здароўя й творчага натхненьня. Ваша паэзія дзесяцігодзьдзямі ўжо суправаджае наша жыцьцё на чужыне, трымае на духу суродзічаў, якім не стае роднага слова. Яна сталася неадлучнай часткай гісторыі беларускага нацыянальнага руху, трывала ўвайшла ў народную культуру, служыла й служыць абаронцай Беларусі ад захопніцкага нашэсьця. Песьні на словы Вашых вершаў гучаць сёньня як у эміграцыі, гэтак і на Бацькаўшчыне. За ўсё гэта Вам належыцца глыбокая ўдзячнасьць ад Вашых сучасьнікаў і іхных нашчадкаў. Прымеце найлепшыя пажаданьні Вам і Вашай паважанай спадарыні, якая напэўна шмат паспрыяла росквіту Вашай літаратурнай творчасьці.

З глыбокай пашанай,

Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк), Янка Запруднік, заступнік старшыні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?