Фляран Хартман

Былая памочніца генэральнага пракурора Міжнароднага ваеннага трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе сьцьвярджае, што ЗША і Расея запярэчылі ў 1997 г. арышту былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча. Караджыч знаходзіўся тады ў міжнародным вышуку.

Фляран Хартман, якая ў 2000-2006 гадах была памочніцай генпракурора Карлы дэль Понтэ, робіць гэтыя заявы ў сваіх мэмуарах,а апублікаваных у панядзелак у Францыі.

У кнізе «Мір і пакараньне» (Florence Hartmann "Paix et chatiment") гаворыцца, што ў 1997 г. былы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак меў намер правесьці апэрацыю на лаўленьні Радавана Караджыча, але былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, заручыўшыся падтрымкай брытанскага прэм’ера Тоні Блэра і канцлера Нямеччыны Гельмута Коля, пераканаў Шырака не абвастраць гэтага пытаньня, у асноўным з‑за пярэчаньняў Расеі.


Радаван Караджыч

Шырак быў у той час раззлаваны захопам двух францускіх пілотаў, узятых у закладнікі басьнійскімі сербамі ў 1995 г.

Біл Клінтан сьцьвярджаў тады, што апэрацыя па арышце Караджыча немагчымая без таго, каб не праінфармаваць Расею. Масква пярэчыла арышту Караджыча, і, у выпадку яго захопу, ён быў бы адразу папярэджаны.

Негалосныя дамоўленасьці

У кнізе прыводзяцца словы Жака Шырака — «Барыс Ельцын сказаў мне , што Караджыч ведае вельмі шмат пра Мілошавіча. Ён папярэдзіў мяне, што «вывязе яго самалётам з Босьніі ў выпадку неабходнасьці, але ніколі не пагодзіцца на ягоны арышт».

У сваёй кнізе Фляран Хартман сьцьвярджае, што ў лістападзе 1997 г., калі ў Босьніі, якая знаходзілася пад кантролем NATO, павінны былі прайсьці выбары, расейскі самалёт тэрмінова эвакуаваў Караджыча на некалькі месяцаў у Беларусь.

У 2000 г. Шырак сьцьвярджаў, што супрацьдзеяньне ЗША арышту Караджыча ў Босьніі умацоўвае яго упэўненасьць у тым, што ў Вашынгтона ёсьць негалосныя дамоўленасьці з былым лідэрам босьнійскіх сербаў.

Былы камандуючы NATO Уэсьлі Кларк, у сваю чаргу заяўляе, што Францыя заключыла тайнае пагадненьне з Караджычам і яго генэралам Ратка Младзічам, у адпаведнасьці зь якой францускія пілоты маглі быць вызваленыя.

Младзіч і Караджыч да гэтай пары знаходзяцца ў вышуку. Улады ЗША прапаноўваюць 5 млн. даляраў за інфармацыю, якая можа прывесьці да іх лаўленьня.

Паводле Рускай службы Бі-Бі-Сі

Замовіць кнігу Фляран Хартман можна, напрыклад, на францускім партале amazon.fr.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0