Сёньня ў Менску адбылося ўручэньне прэмій імя Зьмітра Завадзкага. Прэміі заснаваныя сумесна Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Першым расейскім каналам і Фондам імя З.Завадзкага.

Сёлета уладальнікамі прэмій сталі Генадзь Барбарыч (газэта «Белорусы и рынок», Менск), Натальля Макушына (Горадня) і Анатоль Гатоўчыц (Гомель).

сёньня была таксама щручаны прэмія БАЖ імя Ігара Герменчука. Яе атрымаў галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.

Нагадаем, што летась прэміі імя Зьмітра Завадзкага атрымалі былы галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько і фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч, а таксама журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Алег Улевіч.

А сёлетнія ляўрэаты Натальля Макушына і Анатоль Гатоўчыц пацярпелі за сваю журналісцкую дзейнасьць. Натальля Макушына была папярэджаная за працу на замежную радыёстанцыю, а Анатоль Гатоўчыц за гэтае самае аштрафаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?